Новости ТВ Новини супутникових каналівЛета з CINEVOKA: глядзім сусветнае кіно на беларускай мове

Лета з CINEVOKA: глядзім сусветнае кіно на беларускай мове

Лета з CINEVOKA: глядзім сусветнае кіно на беларускай мове


Гэтым летам CINEVOKA, праект па агучванні сусветнага кіно на беларускую мову, выпусціць яшчэ некалькі навінак. Класіка французскага кіно, паўднёвакарэйская драма, спагеці-вестэрны, фільмы для ўсёй сям'і і многае іншае будзе выходзіць на працягу двух месяцаў па пятніцах на відэасэрвісе VOKA.



У раздзеле CINEVOKA на платформе ўжо сабрана больш за 50 фільмаў і серыялаў у беларускім дубляжы, і гэтая эксклюзіўная калекцыя пастаянна абнаўляецца. Толькі за бліжэйшы месяц відэасэрвіс прэзентуе яшчэ восем фільмаў.

Першымі навінкамі чэрвеня сталі тры класічных спагеці-вестэрны італьянскага рэжысёра Серджа Леонэ, галоўныя ролі ў якіх выканаў Клінт Іствуд – «За жменю даляраў», «На некалькі даляраў больш» і «Добры, дрэнны, злы». Музыку для кожнага з трох фільмаў напісаў Эніа Марыконэ. Уся даляравая трылогія ўжо даступная на VOKA.

Па-беларуску загаворыць і няўлоўны злачынец Фантамас з першага фільма аднайменнай трылогіі пра неверагодныя прыгоды камісара Жува. Яго прэм'ера на відэасэрвісе адбудзецца 23 чэрвеня.

30 чэрвеня на платформе выйдзе «Ары. Мой сябар-робат» – гэта фільм для ўсёй сям'і пра падлетка, які перашкаджае злоснай карпарацыі ператварыць сябра-робата ў страшную зброю.

Фанаты паўднёвакарэйскага кіно, якое набірае папулярнасць, змогуць паглядзець у беларускім агучванні драму «Заўжды» пра каханне баксёра і сляпой дзяўчыны. Гэты фільм выйдзе на VOKA 7 ліпеня.

14 і 21 ліпеня CINEVOKA прэзентуе яшчэ пару навінак для сямейнага прагляду - камедыю «Джоўі і Эла» пра пошукі кенгуру, які ўмее гаварыць, і незвычайнага алмазу, а таксама трэцюю частку вядомай франшызы «Памажыце, я паменшыў сваіх сяброў».

Каб не прапусціць ні адну з прэм'ер платформы, сачыце за абнаўленнямі ў спецыяльным раздзеле «CINEVOKA – Кіно па-беларуску». Там жа можна знайсці і іншыя фільмы – усё ад галівудскіх блокбастараў да класікі анімэ. Кантэнт для гэтага раздзелу ствараецца спецыяльна для VOKA і даступны толькі на відэасэрвісе.

Якщо ця інформація виявилась корисною для Вас, натиснете кнопочку знизу, щоб поділитися нею в соцмережах:

..
Тема: Новини супутникових каналів | Просмотров: 153 | Автор:

Похожие статьи:

Добавить комментарий:




Запрещается:
1. Рекламировать другие ресурсы
2. Использовать ненормативную лексику
3. Оскорблять интересы других пользователей
Подобные комментарии будут редактироваться, или удаляться без предупреждения.
Злостным нарушителям вход на данный ресурс будет блокироваться.

выражение

Комментарии Комментарии

Если вас заинтересовала данная информация, напишите свой комментарий.
Предупреждение: Все комментарии оскорбительного характера будут удалены!